“ТОВАРИЩИ! МЫ И ЯЗЫК ВАШ ВЫУЧИМ”.

9 кастрычніка 2008 г. Латвійская газэта “Diena” aпублікавала матэр'ялы, прысьвечаныя 20-м угодкам утварэньня Латвійскага Народнага Фронту. Устаноўчы зьезд ЛНФ адбыўся ў Рызе 8-9 кастрычніка 1988 г. Але яму папярэднічаў шматтысячны мітынг людзей, якія сабраліся з усяе краіны ў рыжскім парку Мэжапаркс. Мітынг атачылі тады паліцэйскія і армейскія сілы расейскіх акупантаў. У душах людзей быў страх. Усе думалі, накінуцца на іх акупанты ці не. Мужнасьць і настойлівасьць творчых элітаў нацыі былі тады прыкладам для ўсяго грамадзтва.

Наш камэнтар: Латвія на прыканцы 1980-х гадоў апынулася ў цяжкім становішчы. У невялікай краіне, акупаванай магутным ворагам, 49% насельніцтва складалі ўжо нелатышы. Агрэсіўная маскальшчына ўжо на поўным сур'ёзе называла Рыгу “русскім городом”. Хто б мог падумаць, што ў камфортным адстойніку для савецкага афіцэрства і гэбэшнікаў разгарнуцца такія падзеі? Што латышы перастануць баяцца і пагоняць ворагаў са сваёй зямлі? Ужо менш чым праз тры гады народнага змаганьня латышы дамагліся аднаўленьня дзяржаўнай незалежнасьці, яшчэ праз гады аднавілі паўнавартаснае функцыянаваньне ў сваім грамадзтве сваёй мовы. Найбольш сьмешным эпізодам гэтай гісторыі сталі камплімэнтарныя маналёгі шэрагу расейскіх афіцэраў, якія пасьля канчатковай ліквідацыі ваенных базаў Масквы ў Латвіі ў 1993 г. раптам зашумелі ў СМІ і ў дзяржаўных установах рэспублікі: “Товарищи! Мы всегда уважали вас. Мы и язык ваш выучим. Мы будем вам верно служить, только не отправляйте нас и наши семьи в Россию!” Ім так не хацелася вяртацца ў свае кашмарныя “русские города и веси”...

Юрка Марозаў