АД ІВОНКІ СУРВІЛЛЫ

Зянону Пазьняку,

старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ,

Юрасю Беленькаму,

выканаўцу абавязкаў старшыні КХП-БНФ.

Лявону Баршчэўскаму,

старшыні Партыі БНФ,

Вінцуку Вячорку,

першаму намесьніку старшыні Партыі БНФ.

Шаноўныя сябры!

Вітаю вас і вашых паплечнікаў з 20-мі ўгодкамі ўтварэньня Беларускага Народнага Фронту!

Падзея 19 кастрычніка 1988 году назаўсёды застанецца ў беларускай гісторыі як выява спрадвечнага імкненьня нацыі да свабоды. Грунтуючыся на ідэалах Акту 25 сакавіка, актывісты Беларускага Народнага Фронту, дзякуючы еднасьці і рашучасьці, дамагліся Незалежнасьці для нашай Бацькаўшчыны.

Будзем верыць, што сьвяты Бел-Чырвона-Белы Сьцяг ізноў годна залунае над вольнай, дэмакратычнай Беларусьсю.

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла, Старшыня Рады БНР.