РАСЕЙСКІ КРЫМІНАЛЬНЫ КАПІТАЛ НЕБЯСЬПЕЧНЫ

7 кастрычніка 2008 г. Дацкая газэта “ExtraBladet” публікуе артыкул пад тытулам “Расея скупіць Ісляндыю?” Расея дае Ісляндыі 30 мільярдаў кронаў (4 мільярды эўра) у выглядзе пазыкі буйнейшаму ісляндскаму банку “Sedlabanki”, які ня здольны выплочваць па рахунках.

Наш камэнтар: Датчане кемліва паставілі рытарычнае пытаньне аб прыгоннай залежнасьці ад расейскага крымінальнага капіталу (ад гэтага ўжо плача нават магутная Брытанія, ня тое што маленькая Ісляндыя). Калі крызісная Ісляндыя дазволіць накінуць сабе на шыю маскоўскую пятлю, то давядзецца маленькаму культурнаму народу разьвітвацца з спакойным цывілізаваным жыцьцём. Нават расейскія інтэрнэт-выданьні паведамляюць пра панічныя ўцёкі капіталаў і капіталістаў з Расеі на Захад. Некаторыя яшчэ не зразумелі, што гэтая хваля ўцекачоў-гангстэраў можа па дарозе дашчэнту вытаптаць, як палісаднік, не адну невялічкую краіну. Некаторыя расейскія аналітыкі паведамляюць, што ўцёкі капітала пачаліся ў першыя дні жніўня, у сувязі з расейскай вайной у Грузіі. Адток капіталаў набірае абароты. У выніку за два апошніх месяцы аб'ёмы міжнародных валютных рэзэрваў Расеі зьменшыліся на 39,5 мільярдаў даляраў.

Алесь Хадасевіч