СУМУЮЦЬ ПА КАМУНІЗМУ
8 верасьня 2008 г. Славацкая газэта “SME” апісвала, як Саюз маладых камуністаў Чэхіі сабраў 180 тысячаў подпісаў супраць усталяваньня антыракетнага шчыта ў Чэхіі. Камсамольцы зьбіраюцца перадаць гэтыя подпісы ў парлямант. Дарэчы, Саюз чэшскіх камсамолаў быў забаронены МУС Чэхіі ў 2006 г.
Наш камэнтар: Паўсюль верныя сабе камсамольцы. Стары трацкіскі лёзунг “У пролетарія нет отечества” спрацоўвае ў гэтай публікі ўнівэрсальна. У Чэхіі іх прынамсі разагналі і забаранілі...
Алесь Хадасевіч