НАПЕРАДЗЕ ВОРША
Дарагія землякі-беларусы, адраджэнцы, паважаныя фронтаўцы!
Віншую Вас з Днём Беларускай Вайсковай Славы — вялікім сьвятам
нашай вялікай гісторыі!
Беражэм жа, аберагайма нашу гісторыю і нашу славу,
яна дапаможа нам стаць свабоднымі,
успаможа адрадзіць нашу Бацькаўшчыну, наш гонар і нашу веліч.
Слава продкаў абавязвае нас гэта зрабіць.
Наша новая Ворша яшчэ наперадзе.
І тады, калі яна адбудзецца, цемра з Усходу сканае навечна.
Жыве Беларусь!
8 верасьня 2008 г.
Зянон Пазьняк
Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”