“ГЭТАЯ КРАІНА НАЛЕЖЫЦЬ РАСЕЙСКАЙ ФІРМЕ”

Беларуская кніга становіцца ўсё большым рарытэтам на Беларусі. Стосы расейскай макулатуры запаўняюць кнігарні і бібліятэкі. На рэдкія выданьні на беларускай мове накладзены такія цэны, што не падступісься. Гэтага русіфікатарам падалося мала. У кнігарнях зьявіліся вітрыны пад шыльдай “Книги белорусских издательств”. Паводле выстаўленых кніг стала зразумела, што цяпер беларускія выдавецтвы выпускаюць кнігі выключна на расейскай мове (асабліва для дзяцей). Больш таго зьявіліся цэлыя кнігарні, дзе няма аніводнай кніжкі на мове тытульнай нацыі. Напрыклад, у Гомлі. На вуліцы Перамогі, непадалёк ад Абласной публічнай бібліятэкі на працягу дзесяцігоддзяў функцыянавала папулярная кнігарня. Нават пры тав. Брэжняве там можна было купіць беларускія выданьні і больш таго кнігі на іспанскай мове (з Кубы), на нямецкай (з ГДР), польскія і румынскія выданьні. Цяпер там засталося тое, што “выучил бы только за то, что им разговаривал Ленин...” Калі пытаесься ў абслугі, чаму няма кніг на беларускай мове, атрымліваеш арыгінальны адказ: “Гэтая кнігарня належыць расейскай фірме...” Акупанцкая навалач акупавала й наш кніжны рынак. Праведзена зачыстка ўсяго беларускага. Сьпяшаецца маскалізатар-таталізатар, баіцца не пасьпець выбіць з душы ўсё нацыянальнае.

Янка Базыль