ЯНЫ ЯШЧЭ ЗДРАДЗЯЦЬ

26 жніўня 2008 г. Нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung” публікуе шэраг артыкулаў на тэму расейскага прызнаньня “незалежнасьці” грузінскіх правінцыяў. Тытулы наступныя: “У тупіку”, “Рамантычная фаза скончылася”, “Захад раззлаваны ходам, зробленым Масквой”. Выступае нават сумнавядомы русацяп і ціхі ненавісьнік Беларусі А. Рар. Газэта піша пра хвалю пратэстаў супраць расейскага дэмаршу, выказаных вядучымі амэрыканскімі і эўрапейскімі палітыкамі.

Наш камэнтар: Пакуль усё лагічна ў словах нямецкіх палітыкаў і журналістаў, яны далучаюцца да агульнага хору асуджэньня. Паглядзім, аднак, што будзе далей. Якія будуць іхныя дзеяньні. І ці нямецкі хор не засьпявае ў бліжэйшы час пад маскоўскую дудку.

Юрка Марозаў