БАЙКОТ МЯРЗОТНІКАМ

27 жніўня 2008 г. Румынская газэта “Evenimentul Zilei” пісала: “Эўразьвяз павінен прадэманстраваць падтрымку ў справе магчымага далучэньня да гэтай арганізацыі Украіны, каб яна ня стала наступным аб'ектам для Расеі. Гэта заявіў эўракамісар па справах пашырэньня ЭЗ фінскі палітык Олі Рэн”.

Наш камэнтар: Эўропа адчула ўрэшце халодны подых расейскай агрэсіі. Нават у ЭЗ загучалі цьвярозыя галасы. Падобна што Масква, кідаючыся з дубінай на маленькую Грузію, не чакала, што гэта прывядзе да такіх рэзкіх зьменаў у эўрапейскай палітыцы ў адносінах да вялікай Украіны. На жаль, ня чутно эўрагаласоў пра расейскую агрэсію супраць Беларусі. Беларусы павінны зразумець — народы і лідэры падтрымліваюць таго, хто салідарна змагаецца супраць агрэсара. Наш бой супраць агрэсара на гэтым этапе — гэта байкот дыктатарскіх “выбараў”.

Алесь Хадасевіч