ВЫБУХІ НА ВАЕННЫХ СКЛАДАХ
28 жніўня 2008 г. Ангельская газэта “Guardian” цытуе выступ прэзыдэнта Украіны Юшчанкі: “Україна можа стаь наступнай...” Юшчанка асудзіў прызнаньне Расеяй сэпаратысцкіх Абхазіі і П. Асэціі і выказаў трывогу наконт далейшага працягу расейскай агрэсіі. Міністар замежных справаў Францыі Бэрнар Кушнэр таксама заявіў: “Гэта вельмі небясьпечна. Ёсьць іншыя аб'екты для Расеі. У прыватнасьці, Крым, Україна і Малдова...”
Наш камэнтар: Безумоўна невыпадкова пачаліся выбухі на буйнейшых складах артылерыйскіх снарадаў украінскай арміі непадалёк ад Харкава. Аварыя настолькі маштабная, што пажарныя ня могуць даць рады ўжо другія суткі. Ёсьць параненыя, улады эвакуіравалі 18 тысячаў жыхароў зоны. Палітычнае кіраўніцтва, армейскія і паліцэйскія структуры і грамадзтвы суседніх з Расеяй-агрэсарам краінаў павінны быць чуйнымі. Народы мусяць абараняць сябе ад маскоўскага фашызма. Маскоўска-лубянская агентура павінна быць разгромлена.
Юрка Марозаў