АДКЛІКАЛІ АМБАСАДУ
29 жніўня 2008 г. Швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” паведамляе, што МЗС Грузіі заявіла аб разрыве дыпляматычных адносінаў з Расеяй. За дзень да гэтага парлямант краіны адзінагалосна прагаласаваў за такое рашэньне. З Масквы будуць выведзены ўсе грузінскія дыпляматы.
Наш камэнтар: Газэта “забылася” паведаміць, што парлямант Грузіі абвясьціў акупантамі расейскія войскі, што знаходзяцца на тэрыторыі Грузіі. Адэкватныя рашэньні прадстаўнікоў мужнага народа, які вядзе змаганьне супраць імпэрскай навалы маскоўскага фашызму.
Юрка Марозаў