ЛЕПШАЕ МАСКОЎЦАМ, ГОРШАЕ — ЛЮДЗЯМ

БТ і ўвесь гэбельсаўскі афіцыёз рэжыму ў сувязі з жнівом дудзіць у фанфары. Русскоязычные новості поўныя эйфарыі: “Гомельская область впереди всех в битве за урожай. Собраны рекордные хлеба и другие культуры. Страна будет с хлебом! — сказал президент...” У апошнія гады аднавілася практыка засейваньня і эксплуатацыі жудасных тэрыторыяў Гомельшчыны і Магілеўшчыны, атручаных чарнобыльскай радыяцыяй. Многія з гэтых тэрыторыяў былі адгароджаны ад людзей нават у часы савецкай улады (якая не вызначалася гуманнымі адносінамі да людзей).

Антыбеларускі рэжым актыўна пашырае свой антыгуманны экспэрымэнт над нашым народам. Атручанае зерне і іншыя сельскагаспадарчыя прадукты будуць распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Беларусі і патрапяць на стол нашым людзям. Беларусам загадана харчавацца чарнобыльскай атрутай. А міжнародная атамная мафія (перш за ўсё маскоўская) будзе зьбіраць з нас статыстыку захворваньняў і сьмерцяў (разьвіваць сваю “навуку”). Чыстыя і высокаякасныя беларускія прадукты цэлымі эшалонамі накіроўваюцца ў Маскву. СМІ рэжыму трыюмфальна паведамілі нядаўна, што “пастаўкі харчаваньня ў Маскву вырасьлі апошнім часам на 220%”.

Янка Базыль