ПОЛЬШЧУ ДАЎНО ПАПЯРЭДЖВАЛІ
22 жніўня 2008 г. Італьянская газэта “La Repubblica” піша пра заяву Масквы для Брусэлю. Крэмль заявіў, што спыняе вайсковае супрацоўніцтва з НАТО і адклікае свайго прадстаўніка пры НАТО Рагозіна. Гэта ёсьць адказ Масквы на падпісаньне ў Варшаве заўчора пагадненьня пра ўсталяваньне ў Польшчы амэрыканскага антыракетнага шчыта.
Наш камэнтар: Жнівень для Масквы аказаўся надзвычай істэрычным. Няхай паглядзяць цяпер цывілізаваныя народы ва ўпор на лубянскае мурло, якое перакуліла дэкарацыі “рускай дэмакратыі” і зараўло-ашчэрылася на міжнароднай арэне. Няхай задумаюцца кіраўніцтва і народ у Польшчы, чаму Масква ўводзіць на Беларусь свае ракеты і войскі і каму гэтая дубіна пагражае. Беларускія палітыкі даўно папярэджвалі палякаў пра гэтую небясьпеку. Але ў Польшчы на працягу гадоў паважліва прымалі ды слухалі не палітыкаў, а псэўдаапазыцыйную публіку (Мілінкевіча, Вінцучка, Статкевіча і інш.). Слухаць іх было значна прыемней. Гаворка іхная гладкая і цякучая, пра расейскую пагрозу яны ня згадваюць (у іх іншае амплуа). Вось і атрымліваецца чарговы правал польскай палітыкі ў дачыненьнях з Беларусьсю.
Юрка Марозаў