ЗАХАЦЕЎ ГРОШАЙ

18 жніўня 2008 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” піша пра памілаваньне і выйсьце з турмы А. Казуліна. Пра тое, як Казулін патрабуе поўнай рэабілітацыі і грашовай кампэнсацыі ад дзяржавы ў суме 2 мільёнаў эўра.

Наш камэнтар: Газэта неяк “забываецца” паведаміць, што такога не было ані з водным польскім апазыцыянэрам часоў барацьбы супраць прамаскоўскай дыктатуры. З патрабаваньнем рэабілітацыі лагічна і зразумела. А вось з мільёнамі эўра... Выходзіць, што беларускія падаткаплацельшчыкі павінны ўзяць на сабе такую нештодзённую кампэнсацыю сп. Казуліну. Нагадаем, што паводле кодэксу гонару сапраўдных барацьбітоў супраць дыктатуры, пасьля вызваленьня з турмы сапраўдны барацьбіт патрабуе ня грошай. Ён гаворыць пра людзей, якія засталіся ў астрогу, заклікае ўлады вызваліць усіх палітычных вязьняў і заклікае грамадзтва да змаганьня за свабоду і справядлівасьць. Але зразумела, што ў мясцовых “апазыцыянэраў” дзейнічае нейкі свой “кодэкс”.

Юрка Марозаў