РУСІФІКАЦЫЯ ДЗЯЦЕЙ

Дарослыя, якія прыехалі ў шэраг дзіцячых лягероў летняга адпачынку на “бацькоўскі дзень”, сталіся сьведкамі “новых дасягненьняў” рэжымнай ідэалогіі. На тэрыторыі лягероў няма аніводнага сьцяга БССР-РБ. Затое на лінейках і над галоўнымі карпусамі вісяць расейскія трыкалёры. Уражаныя бацькі і бабулі-дзядулі спыталіся ў дзяцей, што гэта ўсё значыць. Малыя патлумачылі, што ім давялі лягерныя кіраўнікі і выхавацелі: “Дети, мы все будем защищать Россию. Все на защиту России...” Вось такая акупанцкая “незавісімость” па-рэжымнаму. Пачалася актыўная апрацоўка маладога пакаленьня, зь якога прамаскоўская хунта зьбіраецца зрабіць гарматнае мяса для Расеі. А некаторым ня верылася, калі беларускія патрыёты папярэджвалі пра унутранную акупацыю, аб забойчай небясьпецы русіфікацыі.

Янка Базыль