ГЭТА ЯНЫ
7 жніўня 2008 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” паведамляла, што расейскі міністар МЗС Лаўроў запатрабаваў склікаць агульнаэўрапейскую сустрэчу на вышэйшым узроўні, каб “акрэсьліць контуры новай архітэктуры бясьпекі ў Эўропе”.
Наш камэнтар: Нахабства, знаёмае з гісторыі гітлерызма. Расейскія самалёты бамбардуюць грузінскую тэрыторыю, захопліваюць грузінскую зямлю сваімі “міротворцамі”, распальваюць міжэтнічныя канфлікты. А над крывавым грузінскім контурам вісіць знаёмы крамлёўскі плякат “Мы за мир!”...
Алесь Хадасевіч