ВЯРТАНЬНЕ ГАДЗІНЫ

7 жніўня 2008 г. Ангельская газэта “Guardian” паведамляла пра сьмерць 93-гадовага Эрыка Доўлінга, вельмі папулярнага ў Брытаніі героя Другой сусьветнай вайны. Доўлінг арганізаваў дзёрзкія ўцёкі групы брытанскіх ваеннапалонных з нямецкага лягеру Stalag Luft III у 1944 г. Палонныя лётчыкі на працягу некалькіх месяцаў пракапалі тры падземныя хады і ўрэшце вырваліся з палону. Гераічнаму эпізоду прысьвечаны кнігі і папулярны кінафільм. Сын вэтэрана пасьля сьмерці бацькі пачаў разьбіраць ягоныя архівы. І раптам знайшоў у шуфлядзе трафейны нямецкі пісталет і шмат патронаў. Законапаслухмяны брытанец адразу ж патэлефанаваў у паліцыю. Паліцэйскія прыехалі і пачалі складаць пратакол канфіскацыі зброі. Але даведаўшыся, што гэта зброя знакамітага Доўлінга, засьмяяліся, парвалі пратакол і зьехалі...

Наш камэнтар: Павага да героя распаўсюдзілася і на ягоную сям'ю. Сем'і беларусаў, якія пабылі ў нямецкім палоне, на працягу дзесяцігоддзяў атрымлівалі ад савецкай улады зусім іншае абыходжаньне. Мільёны “предателей родіны” (так называла палонных маскоўская хунта) пасьля “вызваленьня” з нямецкіх лягероў саветы пагналі ў ГУЛАГ на катаваньні і сьмерць. Нямногім пашчасьціла вярнуцца дадому пасьля 1956 г. Гэтыя людзі вымушаны былі маўчаць пра перажытое да канца 80-х гадоў. Сваім дзецям яны часам распавядалі свае гісторыі пра “вызваліцеляў”. І заўсёды прасілі маўчаць і нікому пра гэта не казаць. Бо ў адрозьненьні ад разгромленага нямецкага фашызму ў СССР працягваў існаваньне маскоўскі фашызм. Вяртаньне на нашую зямлю гэтай маскоўскай гадзіны павінна напаўняць душы нашых людзей трывогай і прымушаць салідарызавацца ў барацьбе за волю.

Юрка Марозаў