НЕ СПАЛОХАЎСЯ

Рэжымная паліцэйшчына працягвае сваё парадыйнае “сьледства” наконт выбуху ў Менску ўноч на 4 ліпеня сёлета. Нікога з сапраўды тэрарыстычнай арганізацыі РНЕ (Русское Національное Едінство) службісты дагэтуль так і не дапыталі. Затое 4 жніўня ў Воршы міліцыя патэлефанавала Алегу Граблеўскаму і загадала яму “явіться для беседы по поводу взрыва в Мінске”. Сп. Граблеўскі, сябра Сойму Беларускага Народнага Фронту і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ, не разгубіўся і запатрабаваў, каб яму прыслалі позву, як гэта мае быць паводле закону. На гэта міліцэйскі афіцэр пачаў пагражаць патрыёту: “В таком случае мы здатим вас в КГБ. Повезут в область на дознание...” (яны мабыць упэўнены, што кожны беларус панічна баіцца іхнага КГБ). Сп. Граблеўскі не напалохаўся і ад яго адчапіліся.

Янка Базыль