КРЫВАДУШНАСЬЦЬ ПАЗЫЦЫІ

29 ліпеня 2008 г. Нідэрляндская газэта “De Volkskrant” піша, што міжнародная арганізацыя па правах чалавека “Amnisty International” заявіла: “Сітуацыя з правамі чалавека ў Кітаі з набліжэньнем Алімпіяды не палепшылася, а пагоршылася. Кітайскія абяцаньні палепшыць стан правоў чалавека ня спраўдзіліся”.

Наш камэнтар: Многія на Захадзе сапраўды рабілі выгляд, што вераць у алімпійскую дэмакратызацыю чырвонай імпэрыі перад стартавым сьвістком. Крывадушная “вера” рассыпаецца ў сьвятле дзікай рэчаіснасьці антынароднага рэжыму. Шэраг заходнікаў таксама робяць выгляд, што “перад выбарамі дэмакратызуецца рэжым Лукашэнкі”. Яны крывадушна “паверылі” 1500-м кітайскім абяцанкам гэтага рэжыму і ягонай псэўдаапазыцыі.

Юрка Марозаў