“ДЭМАКРАТЫЯ ПА-БРУСЭЛЬСКУ”
29 ліпеня 2008 г. Бэльгійская газэта “La Libre Belgique” паведаміла, што 71% ірляндцаў падчас апошняга апытаньня выказаліся супраць правядзеньня яшчэ аднаго рэфэрэндуму па прыняцьці такзванага Лісабонскага дакумэнта (гэткай “канстытуцыі Эўразьвязу”).
Наш камэнтар: Але настырная брусэльская бюракратыя. Ірляндскі народ з грукатам праваліў быў на рэфэрэндуме зусім нядаўна гэтую брусэльскую выдумку. А саляны з бэнітамі не сунімаюцца, зноў патрабуюць нейкага перагаласаваньня. Гэта ёсьць “дэмакратыя па-іхнаму”, па-брусэльску. Але нічога не выходзіць у хітрамудрых эўрагерархаў, калі народ салідарна не пагаджаецца з іхным навязьлівым прыставаньнем.
Алесь Хадасевіч