“НЕКАЛЬКІ СЛУЦКІХ ПАЯСОЎ, СКРАДЗЕНЫХ МАСКОЎСКІМІ АКУПАНТАМІ”

23 ліпеня 2008 г. Ангельская газэта “Telegraph” піша пра маючую адбыцца выставу ў знакамітым Брытанскім Музэі ў Лёндане. Выстава прысьвечана рымскаму імпэратару Адрыяну і яго эпосе. Будуць выстаўлены 180 аб'ектаў з 31 музэя розных краінаў. Заранёў раскуплена ўжо 20 тысячаў квіткоў.

Наш камэнтар: У знакамітым Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі ў Менску тым часам чарговая маскоўская экспо-бурбалка і вельмі рэдкія наведвальнікі. На галоўным фасадзе музэйнага будынка вывешаны два вялікіх транспаранты па-расейску і па-беларуску. Запрашаюць на выставу слуцкім паясоў з Масквы і Менска. У музэйным інтэр'еры яшчэ адзін вялікі транспарант. А каля яго шэсьць вітрынак з некалькімі паясамі. Тры вітрынкі — гэта аб'екты з Масквы. Ці не прасьцей было назваць выставу “Некалькі слуцкіх паясоў, скрадзеных маскоўскімі акупантамі” — ?

Алесь Хадасевіч