АКУПАЦЫЙНАЯ ПАРАНОЙЯ АЛЬБО НОРАВЫ АНТЫБЕЛАРУСКАГА РЭЖЫМУ

Сябры незарэгістраванай праваслаўнай грамады ў Ружанах накіравалі чарговы адкрыты ліст-скаргу вышэйшаму начальніку.

Падставай для чарговага ліста стаў інцыдэнт, які здарыўся на ружанскіх могілках 23 ліпеня. Там айцец Іаан адпеў верніцу, якая завяшчала, каб на яе пахаваньні не было мясцовага сьвятара з Расейскай праваслаўнай царквы, на якога частка вернікаў, у тым ліку нябожчыца, былі моцна пакрыўджаныя. Між тым айца Іаана калегі з той правільнай расейскай царквы лічаць несапраўдным сьвятаром, бо ён належыць да Расейскай замежнай праваслаўнай царквы. Паводле сваякоў нябожчыцы, на могілках старшыня мясцовага сельсавету Леанід Маскалевіч забараніў карыстацца паслугамі айца Іаана. Распавядае айцец Іаан Грудніцкі: “Чыноўнік паказаў сваякам нябожчыцы прадпісаньне за подпісам начальніка КДБ Пружанскага раёну, што забараняецца адпяваньне нябожчыцы протаярэем Іаанам Грудніцкім. Але сваякі абурыліся. Спыталіся, які клопат КДБ да адпяваньня нябожчыкаў і ўвогуле да царквы? Чыноўнік паціснуў плячыма і сказаў, што гэта не яго ініцыятыва”.

(Паводле радыё Свабода)