АРЫШТ Ў БЕЛГРАДЗЕ

Арышт ў Белградзе 23 ліпеня 2008 г. Партугальская газэта “Diario de Noticias” піша пра арышт ў Белградзе Караджыча, называючы яго “галоўным ваенным злачынцам”. Даведаўшыся пра арышт лідэра басьнійскіх сэрбаў, які арганізоўваў зьверствы і забойствы тысячаў людзей у Босьніі ў 1994-95 гг., адбыліся стыхійныя выступы людзей у розных гарадах былой Югаславіі. У асноўным маладыя людзі танцавалі і выказвалі радасьць на вуліцах Сараева, Загрэба, Срэбраніцы і нават Белграда.

Наш камэнтар: Караджыч адрасьціў доўгую бараду, доўга хаваўся. Але ня здолеў адкруціцца ад крымінальнай адказнасьці за свае злачынствы. Не адкруцяцца і значна большыя злачынцы ў Маскве і Менску, якія зьнішчаюць народы. Моладзь будзе танцаваць з гэтай нагоды ў Менску, Тбілісі, Грозным і магчыма нават у Маскве.

Юрка Марозаў