УКРАІНА І ГРУЗІЯ БУДУЦЬ У НАТО
23 ліпеня 2008 г. Нямецкая газэта “Frankfurter Allgemeine Zeitung” паведамляе пра заяву ў Брусэлі, зробленую Дэнам Фрыдам, кіраўніком аддзела эўпарейскіх справаў МЗС ЗША. Сп. Фрыд заявіў, што Амэрыка на канфэрэнцыі НАТО ў сьнежні сёлета выступіць за прыём у НАТО Украіны і Грузіі. Газэта прызнае, што “гэта ўскладніць пазыцыю Нямеччыны, якая выступае супраць прыёму Украіны і Грузіі”.
Наш камэнтар: Мітусяцца нямецкія міністры. Рускі германец А. Рар шчыруе ў Менску, заклікаючы беларусаў “далучацца да дэмакратычнай Расеі”. Нямецкі МЗС пасылае ў Грузію сваіх эмісараў, якія, аказваецца, распрацавалі “плян урэгуляваньня абхазкага канфлікту”. Толькі з гэтым плянам яны чамусьці публічна таўкуцца каля трыбуны ў Маскве, побач з міністрам Лаўровым. Выконваюць нейкі рытуал у стылі Молатава-Рыбэнтропа. А амэрыканскія палітыкі робяць сваю працу спакойна і без мітусьні, падтрымліваюць памкненьні народаў да незалежнасьці ад крамлёўскай імпэрыі.
Алесь Хадасевіч