РАЗМОВА ПРА БЕЛАРУСКІЯ СПРАВЫ (АБ'ЯВА)

27-га ліпеня, у нядзелю (Дзень прыняцьця Дэклярацыі аб незалежнасьці Беларусі), у грамадзкай залі Беларускага праваслаўнага сабора імя сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбудзецца спатканьне беларускай грамадзкасьці са Старшынёй Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ Зянонам Пазьняком, які нядаўна вярнуўся з паездкі па Усходняй Эўропе (Варшава, Прага, Вільня, Талін).

Тэма размовы: “Дэклярацыя аб незалежнасьці. Перадвыбарчая сітуацыя ў Беларусі і становішча беларусаў у сьвеце”. Пачатак гутаркі ў 12:00. (Пасьля Багаслужбы). У спатканьні прымае ўдзел дэпутат ад БНФ Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня Сяргей Навумчык.

Адрас Сабора: Бруклін, Атлянтык эвэню, 401. Даезд мэтро: цягнікі “D”, “Q” — (прыпынак “Атлянтык эвэню”) і “F” — (прыпынак “Бэргэн стрыт”). Запрашаем ў Грамадзкую залю.