НАШЭСЬЦЕ РУСКІХ ШПІЁНАЎ НА АНГЛІЮ
6 ліпеня 2008 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” публікуе артыкул пад тытулам “Брытанскія спэцслужбы не вытрымліваюць цяжару барацьбы з расейскімі шпіёнамі”. Брытанская контрвыведка МІ5 не дае рады змагацца з тэрарызмам, бо загружана змаганьнем супраць расейскіх шпіёнаў. Расейцы актыўна займаюцца выведваньнем прамысловых і вайсковых таямніцаў. МІ5 проста не хапае людзей і грошай, каб супрастаяць гэтай дзейнасьці. Пасьля забойства агентамі ФСБ антыкрамлёўскага уцекача Літвіненкі брытанцы гатовыя да новых палітычных забойстваў на сваёй тэрыторыі.
Наш камэнтар: Складваецца ўражаньне, што брытанцы вельмі доўга тэарэтызуюць над гэтым пытаньнем. Яны яшчэ мабыць не зразумелі, што на сваёй дзяржаўнай тэрыторыі гэбоўскую гідру трэба вырываць з корням і вельмі апэратыўна. Што ўжо казаць пра Беларусь, дзе рускія шпіёны займаюць дзяржаўныя пасады і не надта хаваюцца.
Алесь Хадасевіч