БЕЛАРУСЫ Ж ПАВІННЫ, НАРЭШЦЕ, АБАРАНЯЦЬ СВАЕ СВЯТЫНІ.
6 ліпеня 2008 г. Ангельская газэта “Guardian” напісала пра абвяшчэньне “надзвычайнага становішча” у музэйнай зоне знакамітых Пампэяў у Італіі. Камісія міністэрства культуры краіны прызнала недапушчальным становішча на тэрыторыі старажытнага горада: тут усяго тры прыбіральні, турысты ўсё вытапталі навокал, няма належнай аховы і г.д.
Наш камэнтар: Няхай бы гэтая камісія прыехала ў нашыя запаведныя і музэйныя зоны. Італьянцы за галаву б схапіліся (для мінкультуры РБ цяперашняе жудаснае становішча “всё хорошо, прекрасная маркіза...”). Антыбеларускі рэжым вядзе маштабнае зьнішчэньне помнікаў нацыянальнай культуры. Гатэлі для расейскіх гангстэраў разбудоўваюцца ў старажытных мурах Нясьвіжа і Міра. Пачынаецца зьнішчэньне паркавай зоны ў Зялёным Лузе, што ў Менску, Лошыцкага парку і сядзібы пад Менскам. Там зьбіраюцца будаваць комплекс забаўляльных установаў і жылы масіў для тых жа расейскіх гангстэраў і іхнай мясцовай кліентуры. І гэта толькі паасобныя факты наступу на ўсё беларускае. Беларусы ж павінны, нарэшце, абараняць свае святыні.
Алесь Хадасевіч