КАТАЛЁНІЯ МАЕ ГОНАР
14 ліпеня 2008 г. Іспанская газэта “El Mundo” піша пра пашырэньне публічнага ўжываньня каталёнскай мовы на тэрыторыі гэтай аўтаномнай правінцыі Іспаніі. Публічная, турыстычная і дарожная інфармацыя ў Каталёніі цалкам выканана ў каталёнскай мове. Усё робіцца ў адпаведнасьці з Законам Каталёніі “Аб лінгвістычнай палітыцы”, прынятым у 1983 г.
Наш камэнтар: Каталёнцы не зважаюць на галёканьне з Мадрыду наконт таго, што “кто как хаціт, так і гаварыт”, наконт “народ іздревле нам родной” і іншую імпэрскую лухту, знаёмую беларусам. Народ адэкватна жыве на сваёй роднай зямлі, у сваёй роднай мове.
Алесь Хадасевіч