МІТУСІЛІСЯ “МІРАТВОРЦЫ”

13 ліпеня ў Грузіі мітусіліся “міратворцы” у генэральскіх лампасах. Расейскія генэралы не чакалі такога. Яны былі загналі на тэрыторыю акупаванай грузінскай правінцыі Абхазіі некалькі ўзводаў з прамаскоўскіх сілаў чачэнскага “презідента” Кадырава. Здавалася б, “проверенные ребята”. Ды пралічыліся маскоўскія акупанты. Нават кадыраўскія байцы не захацелі выконваць злачынныя загады на тэрыторыі суседняй Грузіі. Расейскае начальства прызналася, што толькі за адныя суткі 90 чачэнцаў пакінулі расейскія шыхты і ўцяклі дахаты. У чарговы раз Масква пралічылася, спрабуючы ператварыць сваю акупацыю ва “унутрыкаўказкі канфлікт”.

Янка Базыль