БЕДНЫ ЭЎРАПЕЙСКІ БЭРЛУСКА

Эўропы. Расея рэзка зьнізіла пастаўкі нафты па нафтаправоду “Дружба” у Чэхію. Пацярпелі таксама Угоршчына, Польшча і Славаччына. Афіцыйнай заявы Масквы на гэтую тэму не было, але ўрад Чэхіі лічыць, што гэта ёсьць адказ Масквы на падпісаньне днямі дамовы з Кандалізай Райс у Празе на ўсталяваньне антыракетнага шчыта ў Чэхіі.

Наш камэнтар: Нафтавы маскоўскі монстр душыць народы ўжо без папярэджаньня. Да заходніх палітыкаў 14 ліпеня 2008 г. Аўстрыйская газэта “Die Presse” паведамляе з Цэнтральнай урэшце пачало даходзіць, што асновай маскоўскага нахабства ёсьць залежнасьць (штучная залежнасьць) Эўропы ад сібірскай нафты-газу. У Італіі нават усхадзіўся прэм'ер Бэрлусконі. Шумеў, што калі цэны на нафту будуць так павышацца, то трэба будзе будаваць у Італіі атамныя станцыі. Бедны Бэрлуска. Ён так апантана езьдзіў да “друга Владіміра”, піў зь ім гарэлку, хадзіў у парылку, езьдзіў на санках “с бубенцамі”, пасьпеў ужо пакланяцца перад Медведевым — а “друзья” усё накручваюць кошты на сібірскі тавар ды пасьмейваюцца.

Юрка Марозаў