СЬВЯТА, ЯК СЬВЯТА І СЬВЯТА, ЯК ШАБАС

7 ліпеня 2008 г. Латвійская газэта “Diena” піша пра падрыхтоўку традыцыйнага

сьвята песьні і танца па ўсёй краіне. Сёлета сьвята прысьвячаецца 90-годдзю Латвіі, юбілею сучаснай дзяржаўнасьці, якая была заснавана ў 1918 годзе.

Наш камэнтар: У латвійскага народу ёсьць адэкватны духоўны і гістарычны арыенцір — стварэньне ўласнай дзяржавы на руінах расейскай імпэрыі. Беларусам прамаскоўскі рэжым навязвае расейскія арыенціры. Гэбельсаўшчына дабрахалася ўжо да таго, што 23 лютага абвясьціла “90-летием вооружённых сил Республики Беларусь”. Пад роў расейскай папсы на крывавым полі ў Менску ўноч на 4 ліпеня зьнішчальнікі ўсяго беларускага галёкалі пра “незавісімость і нашу націю”. Чарговы шабас саветчыны і бээсэсэраўшчыны ўразіў нармальных беларусаў сваімі дзікімі маштабамі, тэрарыстычнай правакацыяй і вырабленым цынізмам.

Алесь Хадасевіч