“ПОЛУЧИТЕ ПРОЦЕНТЫ ЗА ПЯТЬ ЛЕТ”

На прыканцы чэрвеня — на пачатку ліпеня тысячы пажылых беларусаў і беларусак атрымалі па пошце паведамленьне аб “грашовых пераводах”. Пра іх “паклапаціліся” прадпрыемствы і кампаніі, куды гэтыя старыя ўклалі былі свае “чэкі маёмасьці”, стаўшы акцыянэрамі гэтых кампаніяў. “Грашовыя пераводы” ад шэрагу пасьпяховых бізнэсаў выглядалі наступным чынам: “Получите проценты за пять лет — 1 тысячу 456 рублей РБ...” і падобныя “астранамічныя” сумы. Пэнсіянэры пайшлі ў паштовыя аддзяленьні (адныя плакалі, іншыя не) і з праклёнамі вярталі зьдзеклівыя паведамленьні, адмаўляючыся атрымліваць нікчэмныя грошы ад цынікаў бандыцкага “бізнэсу” эпохі лукашызма.

Янка Базыль