РАБУЮЦЬ І ЗАБІВАЮЦЬ
Уноч на 9 ліпеня ў аўтакэмпінгу каля вёскі Кіпень Ленінградскай вобласьці былі абрабаваны беларускія турысты. На кэмпінг напала крымінальная банда, забіла аднаго ахоўніка стаянкі і цяжка параніла другога, а потым разрабавала рэчы беларускіх турыстаў, якія знаходзіліся ў багажніках аўтобуса. Добра, што нашых людзей (цікаўных да красот і прелестей землі русской) не было ў гэты час на аўтастаянцы.
Янка Базыль