АБ КАЛЕЦТВЕ ЛЮДЗЕЙ У МЕНСКУ

Выказваю глыбокае спачуваньне людзям, якія пацярпелі ад тэракту ў Менску ў ноч 4 — га ліпеня гэтага года. Зычу хутчэйшага і безбалеснага выздараўленьня. Прыйдзе час і таемнае стане яўным. Пакушэньне на жыцьцё людзей не задаўніцца. У вольнай Беларусі справядлівасьць пераможа і запануе ў людзкім жыцьці.

Зянон Пазьняк

4 ліпеня 2008 г.