УЗЯЛІСЯ ЗА СВАЮ ЛЮБІМУЮ СПРАВУ

У сувязі з нарастаньнем незадаволенасьці і пратэстамі абхазкага насельніцтва супраць палітыкі маскоўскіх марыянэтак у гэтай акупаванай правінцыі Грузіі Лубянка ўзялася за “старое” — за любімы свой мэтад вырашэньня ўсіх праблемаў. 29 і 30 чэрвеня ў шматлюдных месцах у Гаграх і Сухумі адбыліся выбухі. Загінулі і паранены людзі. Марыянэтка “презідент” Багапш адразу заявіў, што ўсё гэта зрабілі грузінскія спэцслужбы і загадаў закрыць мяжу з Грузіяй.

Янка Базыль