РАЗГУБЛЕНЫЯ ФІЗІЯНОМІІ БРУСЭЛЬСКІХ ЧЫНОЎНІКАЎ

19 чэрвеня 2008 г. Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” паведамляе, што “Эўразьвяз ня ведае, як адрэагаваць на “не” на рэфэрэндуме ірляндцаў”. Ірляндцы правалілі на нядаўнім рэфэрэндуме такзваную Лісабонскую дамову. Нямеччына і Францыя ціснуць на астатнія краіны, каб і яны прынялі гэты брусэльскі дакумэнт.

Наш камэнтар: Правалілася чарговая авантурная спроба Брусэля падкласьці эўрапейскія народы пад дыктат эўрабюракратыі. Нават на тэлеэкранах бачна, якія разгубленыя фізыяноміі ў брусэльскіх супэрчыноўнікаў. А яны “так ўсё прадумалі”. Але як казаў Шцірліц, “что-то у них там не получилось...”

Юрка Марозаў