НАПАЛІ НА ФАТОГРАФА

20 чэрвеня 2008 г. Аўстрыйская газэта “Der Standard” паведамляе з Масквы. Група людзей з ФСБ у масках уварвалася ў кватэру А. Кузьняцова, асабістага фатографа Б. Ельцына. Гэбэшнікі забралі 600 касэтаў са здымкамі, увесь фотаархіў ельцынскага фотабіёграфа. Кузьняцоў арганізаваў быў некалькі выставак з выявамі Ельцына. Ён зафіксаваў свайго шэфа ў розных сітуацыях.

Наш камэнтар: Дзіўна толькі, што гэты напад на творчую маёмасьць адбыўся цяпер, а не шэраг гадоў таму. Гэты Кузьняцоў сапраўды “слішком много знал”. Хаця публіцы даўно ўжо паказалі кіна- і фотаматэр'ялы з вечна пьяным “отцом русской демократіі”. Многіх беларускіх аматараў згаданай “дэмакратыі” добра ацьвярэзіў кінаматэр'ял ад 19 жніўня 1991 года. Гэта ня там, дзе Ельцын стаіць на бронетранспарцёры і кажа пра “дорогіх россіян”. А на некалькі хвілінаў раней. Там дзе Ельцын трасе пьянай галавой і ня можа зрабіць кроку, каб залезьці на браню. Стала вядома таксама, што “отца” ледзь расштурхалі на ягонай дачы, каб везьці пад Белы дом ратаваць “дэмакратыю”. Якое шчасьце, што ў тыя дні Беларускі Народны Фронт здолеў вырваць нашую краіну з пьянай імпэрыі.

Юрка Марозаў