ГЛУХІЯ “ДАБРАДЗЕІ”

9 чэрвеня пасол Расеі ў Беларусі Сурыкаў заявіў сярод іншага, што “у адказ на ўсталяваньне антыракетнага шчыта ў Польшчы і Чэхіі Расея пакідае за сабой права ўсталяваць на тэрыторыі Беларусі свае ракеты”. З Масквой усё зразумела, яе агрэсіўная палітыка не мяняецца. Цікава іншае. Гэты выступ быў нібыта не заўважаны заходнімі аналітыкамі і журналістамі. У Менск прыехалі прадстаўнікі эўразьвязаўскага інстытута па дэмакратыі (вядомы БДІЧ), яны сустракаліся з прадстаўнікамі прамаскоўскага рэжыму і прамаскоўскай жа псэўдаапазыцыі. Абмяркоўвалі зь імі, як гэта ўвосень арганізаваць “справядлівыя выбары” у РБ. Падрыхтоўкі пляцовак для расейскіх ракетаў, накіраваных на Брусэль і іншыя заходнія гарады, яны не заўважылі.

Янка Базыль