“КПСС НА ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ АЭС!”

11 чэрвеня зрабіў праграмны выступ міністар культуры Украіны Васіль Ваўкун. Ён агучыў плян мерапрыемстваў па дэмантажу ўсіх савецкіх помнікаў на тэрыторыі Украіны. Ленінаў і іншых бальшавікоў мяркуецца ўсталяваць у Чарнобыльскай зоне (тут успамінаецца народны лёзунг 1989-90-га гадоў — “Хай жыве КПСС на Чарнобыльскай АЭС!”). Украінцы ачышчаюць сваю зямлю ад сатанінскага хлама перад 75-угодкамі Галадамору, якія будуць адзначаны мэмарыяльнымі мерапрыемствамі сёлета ўвосень. На прыканцы выступу міністар Ваўкун згадаў, што ў заходніх вобласьцях ачыстка ад савецкіх помнікаў ужо завершана. Спатрэбілася доўгіх 17 гадоў з часу аднаўленьня незалежнасьці Украіны, каб было прынятае рашэньне аб зьнішчэньні і выдаленьні акупанцкіх расейскіх знакаў з украінскай зямлі. Наступнай павінна стаць Беларусь.

Янка Базыль