УГОДКІ ПЕРАМОГІ

МЗС Расеі 10 чэрвеня грымнуў заявай пра “націоналістіческую і антірусскую ініціатіву руководства Украіны”. Справа ў тым, што кіраўніцтва Украіны выступіла з ініцыятывай шырокага грамадзкага і дзяржаўнага адзначэньня ў наступным годзе 350-угодкаў Канатопскай бітвы (1659 г.). Тады украінскія і беларускія войскі разграмілі армію маскоўскага ваяводы Трубяцкога. Нацярпеўшыся ад “пераяслаўскай рады”, украінцы пад кіраўніцтвам гэтмана Выгоўскага вырашылі прагнаць са сваёй зямлі маскоўскіх акупантаў і вярнуць краіну ў склад Рэчы Паспалітай. Згадка пра даўні подзьвіг раз'юшыла маскоўскіх міністраў. Але ўкраінцы абавязкава адсьвяткуюць угодкі сваёй перамогі над лютым ворагам.

Янка Базыль