АДНОЛЬКАВАЯ ПАЛІТЫКА

3 чэрвеня 2008 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” піша пра рашэньне марыянэткавых уладаў Чачэніі зьнішчыць помнік ахвярам савецкіх рэпрэсіяў у Грозным. Помнік быў створаны яшчэ ў часы генэрала Дудаева. Насельніцтва рыхтуецца да пратэстаў.

Наш камэнтар: У Чачэніі, на Беларусі і ў іншых месцах расейскія акупанты і іхныя марыянэткі паводзяць сабе аднолькава. Зьнішчэньне памяці аб народных пакутніках — адна з галоўных задачаў маскоўскай імпэрыі. Народы павінны абараніцца ад гэтага зьнішчэньня.

Алесь Хадасевіч