СЛАВА УКРАІНЕ!

18 траўня прэзыдэнт Украіны Юшчанка прыняў удзел у мэмарыяльных мерапрыемствах у Быкоўні пад Кіевам. Гэта адпаведнік менскіх Курапатаў. Расейскія акупанты расстралялі ў гэтай мясьціне больш за сто тысячаў украінцаў. Цяпер тут народны мэмарыял. Украінская дзяржава клапоціцца аб тым, каб сюды прыходзілі людзі і даведваліся праўду пра генацыд украінскага народу, які тварылі маскоўскія забойцы. Юшчанка выступіў перад людзьмі, сказаў сярод іншага: “Україна павінна раз і назаўсёды адмежавацца ад савецкай мінуўшчыны, асудзіць камуністычны рэжым...” Так паводзіць сабе сапраўдны нацыянальны і дзяржаўны лідэр. У Радзе прэзыдэнт Юшчанка запрапанаваў два законапраекты: аб статусе змагароў за незалежнасьць Украіны ў 1930-60-я гады (тых, што змагаліся супраць расейскіх акупантаў) і аб крымінальным перасьледзе за публічнае адмаўленьне Галадамору і Галакосту ва Украіне. Прэзыдэнт прапанаваў таксама распачаць ліквідацыю на тэрыторыі Украіны савецкіх кмуністычных помнікаў. Маскоўская імпэрская публіка, лубянская гэбельсаўшчына і яе ўкраінская агентура аж шалеюць. Апошнімі днямі супраць незалежнай Украіны і асабіста супраць Юшчанкі Масква разгарнула дзікую, брудную кампанію ачарненьня. Разумеюць крамлёўцы-лубянцы, што йдзецца ня толькі пра канчатковае высьвятленьне гістарычнай праўды. Масква назаўжды губляе надзею на новую акупацыю Украіны. Народ не дазволіць, каб вярнулася расейскае рабства.

Янка Базыль