“ГІСТОРЫЯ — ВЕЧНА ЖЫВАЯ СУБСТАНЦЫЯ”

7 траўня 2008 г. Ангельская газэта “Guardian” піша пра ўрачыстую імпрэзу ў Ірляндыі. На палях, дзе ў 1690 г. адбылася знакамітая бітва на рацэ Бойнэ, сустрэліся тысячы грамадзянаў і шмат ірляндскіх і ольстэрскіх палітыкаў. Статысты ў гістарычных строях прадэманстравалі тэатральную рэканструкцыю бітвы паміж пратэстанцкімі і каталіцкімі войскамі. Параза каталікоў вызначыла разьвіцьцё Ірляндыі на тры стагоддзі. Прысутнічаў прэм'ер-міністар Ірляндыі Ахэрн. Ён трапна сказаў у сваёй прамове: “Агульнымі намаганьнямі ўдалося спыніць крывавы канфлікт у Паўночнай Ірляндыі. Вельмі добра, што сёньня тут страляюць тэатральныя гарматы, а ў Ольстэры спакойнае жыцьцё...”

Наш камэнтар: Кожны культурны народ ня толькі памятае сваю гісторыю, перамогі і драмы, герояў і асьветнікаў. Для культурнага народа нацыянальная гісторыя — вечна жывая субстанцыя, аснова, на якой грунтуецца нацыянальнае жыцьцё.

Алесь Хадасевіч