“ХОПІЦЬ ЧАКАЦЬ ДОЖДЖЫКА...”

1 траўня 2008 г. Летувіская газэта “Kauno Diena” паведамляе з Італіі. Упершыню за ўсю пасьляваенную гісторыю Італіі мэрам Рыма быў абраны правы палітык Джані Алемана. Раней сталіцай кіравалі хадэкі і сацыялісты. Алемана заявіў у сваёй інаўгурацыйнай прамове: “Хопіць чакаць дожджыка, які змые з вуліцаў Рыму афэрыстаў і тых, хто паралізуе жыцьцё нашага горада”. Маюцца на ўвазе 20 тысячаў імігрантаў з Румыніі, якія даліся ў знакі рымскаму жыхарству і іншыя валацугі.

Наш камэнтар: Новы мэр абнародваў пляны канчатковага разгрому 32 табараў-трушчобаў на тэрыторыі Рыма. У культурніцкай палітыцы ён таксама паабяцаў, што рымскі кінафэстываль будзе падзеяй італьянскага кінамастацтва, а не рэклямай Галівуда (як гэта было раней). Адчуваецца лексіка і аргумэнтацыя патрыёта, які не зважае на брусэльскае начальства, а клапоціцца аб родным горадзе. За гэта левыя пачалі абзываць яго “нэафашыстам”...

Алесь Хадасевіч