ПАЗБАЎЛЯЮЦЦА АД СЬВЕДКАЎ
1 траўня 2008 г. Італьянская газэта “La Repubblica” публікуе паведамленьне пра выдаленьне з Менску 10 дыпляматаў ЗША. Піша пра гэтую падзею: “Расьце напружаньне паміж Вашынгтонам і Менскам”.
Наш камэнтар: Пра гэта паведамляюць многія газэты ў розных краінах. Пішушы пра сэнсацыю, яны, аднак, забываюцца паглядзець у корань гэтага канфлікту. Калі б яны па-сапраўднаму разьбіраліся ў рэжыме ўнутранай акупацыі, які пануе на Беларусі, то ўбачылі б, што гэта ня ёсьць самастойная зьнешняя палітыка афіцыйнага Менску. Проста шклоўскія сатрапы атрымалі адпаведны загад ад сваіх сапраўдных гаспадароў з Крамля-Лубянкі. Масква намагаецца завяршыць ізаляцыю Беларусі ад ЗША, кіраўніцтва якіх пасьлядоўна падтрымлівае незалежнасьць Беларусі. Па сутнасьці гэта ня ёсьць “беларуска-амэрыканскі канфлікт”. Сярод іншага Масква пазбаўляецца ад сьведкаў з дэмакратычнай краіны, якія маглі б назіраць за далейшымі этапамі расейскай агрэсіі на Беларусі і даваць гэтым падзеям адэкватную ацэнку.
Юрка Марозаў