“АДКУЛЬ РАСТУЦЬ НОГІ”

4 траўня 2008 г. Аўстрыйская газэта “Der Standard” паведамляе з Грэцыі. Апошнімі днямі там актывізаваліся левыя групоўкі. Яны зьдзейсьнілі шэраг нападаў на штабы дэмакратычных партыяў. Разграмілі маёмасьць, падпалілі офісы. Забароненая і разгромленая ўладамі левацкая арганізацыя “17 Лістапада” стаіць за гэтымі пагромамі. За апошнія 25 гадоў групоўка зьдзейсьніла шмат тэрактаў, былі забіты 23 асобы: кансэрватыўныя палітыкі, рэзыдэнт ЦРУ у Афінах, дыпляматы з Вялікай Брытаніі і Турцыі.

Наш камэнтар: Як заўсёды, газэта ня згадвае, адкуль растуць ногі. Нэабальшавіцкая баявая групоўка “17 Лістапада” была ўтворана і дзейнічала пад кіраўніцтвам і за грошы Крамля-Лубянкі яшчэ з сярэдзіны 1970-х гадоў. Прамаскоўскіх экстрэмістаў удалося ўрэшце нэўтралізаваць і разьбіць. Даволі доўга пра іх нічога ня было чуваць. І вось лубянцы зноў адкрываюць “грэцкі фронт”, ставячы задачу перад сваёй агентурай дэстабілізаваць яшчэ адну заходнюю краіну. У Францыі, Брытаніі, Нідэрляндах, Нямеччыне, Бэльгіі гэтым займаюцца ў асноўным мясцовыя “ребята в чалмах”. У Грэцыі (дзе няма такога вялікага адсотку экзатычных прыхадняў) знайшліся свае бальшавікі. Масква шчодра аплочвае іхны “рамантызм” у стылі Чэгевары.

Юрка Марозаў