УКРАІНА ЗЬВЯРНУЛАСЯ Ў ААН
Україна 22 красавіка падала ў ААН пратэстную заяву супраць антыўкраінскіх выступаў афіцыйных асобаў Расеі, “якія паддаюць сумневу тэрытыряльную цэласнасьць Украіны і непасрэдна ўмешваюцца ва ўнутраныя справы Украіны”. Гэтым разам украінцы схапілі за язык Пуціна, які казаў Бушу на саміце НАТО ў Бухарэсьце: “Джордж, ты понімаешь, ведь Україна не государство...” (пра гэта напісала нават расейская прэса). Улічылі таксама апошнія правакацыйныя выступы Лаўрова. Заява украінскага кіраўніцтва завяршаецца вельмі выразным пасажам: “Становіцца відавочным, што эўраатлантычны выбар Украіны — адзіны спосаб гарантаваньня бясьпекі дзяржавы”.
Янка Базыль