“АЛІМПІЯДА” ПА-КІТАЙСКУ

17 красавіка 2008 г. Аўстрыйская газэта “Die Presse” пісала пра “алімпіяду” у Кітаі. Кітайскія ўлады папярэдзілі, што на пэрыяд перад і падчас гульняў з краіны будуць выдалены ўсе замежныя студэнты і большасьць іншых замежнікаў. Будзе ўведзены вельмі абмежаваны рэжым выдачы візаў для замежнікаў, якія захочуць прыехаць у Кітай.

Наш камэнтар: Вось дык “алімпіяда”! Кожная краіна-арганізатар гульняў марыла запрасіць як мага больш людзей з усяе плянэты на сьвята спорту, здароўя, дружбы і міру. А тут усё наадварот — кітайскі мур шчыльна зачыняецца. Але такое ўжо было ў алімпійскай гісторыі. У 1980 г. маскоўскае начальства перад брэжняўскай Алімпіядай выселіла са сталіцы безьліч “непажаданых асобаў”. Квіткі на транспарт у бок Масквы проста не прадавалі. Цягнікі і самалёты прыбывалі ў “белакаменную” з 1-2 чалавекамі на борце. Замежнікі таксама ў асноўным не прыехалі, бо байкатавалі гульні з-за савецкай агрэсіі ў Аўганістане. Тыранія зусім не лічылася з каласальнымі фінансавымі выдаткамі на пустышку. Атрымалася пацешная карцінка (якая паўтарылася падчас “міжнароднага фэстывалю моладзі” у Маскве у 1984 годзе). На “зачышчаных” маскоўскіх вуліцах апантана танцавалі пад музыку мабілізаваныя па ўсёй імпэрыі гэбэшнікі, апранутыя пад “інтэлігентаў”, “студэнтаў”, “рабочых”, “камсамольскіх актывістаў” і г.д. Так што кітайскім таварышам ёсьць у каго павучыцца.

Юрка Марозаў