РАСЕЯ НАРЫВАЕЦЦА
17 красавіка 2008 г. Чэшская газэта “Pravo” паведамляла пра заяву Пуціна ў Маскве аб неабходнасьці “усталяваньня больш шчыльных адносінаў” з Абхазіяй і Паўднёвай Асэціяй. МЗС РФ трубіць пра неабходнасьць “міру і стабільнасьці ў рэгіёне”.
Наш камэнтар: Акупаваныя Масквой правінцыі Грузіі ўсё глыбей правальваюцца ў яму імпэрскай залежнасьці ад Расеі. Прэзыдэнт Грузіі Саакашвілі заявіў, што Расея парушае міжнароднае права, і Грузія будзе бараніць сваю незалежнасьць і тэрыторыю. У ААН таксама прагучала рэзкая крытыка з боку шэрагаў краінаў, якія ня згодныя з захопніцкай расейскай палітыкай. Цікава, што расейскія СМІ даволі павярхоўна адлюстроўваюць гэтую тэму, хаваюць яе пад спод. Але грузінскі народ не падманеш хітрыкамі. Расея нарываецца на чарговую вайну на Каўказе. Ёй мала забітых палкоўнікаў, амонаў і наймітаў у Чачэніі, Інгушэціі, Дагэстане і іншых акупаваных краінах, дзе працягваецца расейская акупацыя чужой зямлі.
Юрка Марозаў