БАЯЦЦА ПРАЎДЫ

“Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” зрабіла заяву, у якой паведаміла:

“19 красавіка 2008 г. сябрамі секцыі “Мемарыял” Таварыства побач з могілкамі за в. Дражна быў усталяваны драўляны памятны крыж, дзеля ўшанаваньня памяці нявінна закатаваных савецкімі партызанамі у 1943 г. мірных жыхароў в. Дражна Старадарожскага раёну, які асьвяціў праваслаўны сьвятар.

Улады Старадарожскага раёну крыж дэмантавалі і вывезьлі ў невядомым накірунку... У чарговы раз дзяржаўна-рэпрэсіўны аппарат дэманструе сваё нялюдзкае аблічча руйнуючы не толькі нацыяналную спадчыну, але ж нават і асьвечаныя хрысьціянскія сымбалі.”

-інф-