ПАЛІТРУКІ

21 красавіка 2008 г. Французкая газэта “Tribune” пісала пра актывізацыю кітайскага афіцыёза пасьля ўдалых акцыяў партэсту абаронцаў Цібэту. Пекін загадаў арганізаваць на працягу двух месяцаў “праграму палітадукацыі” для насельніцтва Цібэта. Палітрукі будуць распавядаць пра посьпехі і дабрабыт, каб супрацьпаставіцца “сэпаратыстам і Далай-Ламе”.

Наш камэнтар: На Захадзе людзі пра такое чытаюць толькі ў раманах, напрыклад, аўтарства Орвэла. А беларусам гэтая форма прамываньня мазгоў паводле незабыўнай формулы Мао “Чым горш, тым лепш” вельмі знаёмая. Знаёмая ня толькі з савецкай мінуўчыны, але і з шклоўскай цяпершчыны. Чаго вартыя, напрыклад, рэпартажы БТ з атручаных Чарнобылем раёнаў: “Мы ведём репортаж из района, загрязнённого радиацией. Руководство страны успешно выполняет главную задачу по решению этой проблемы — а именно закрепить в этих районах людей, и как можно больше. За последние годы население района выросло в семь раз...” На Захадзе такое “руководство” аддалі б пад суд і добра ахоўвалі б ад народнага гневу. Але не за гарамі такі працэс і ў нашай краіне.

Алесь Хадасевіч